учора September 18, 2012
http://zmila.livejournal.com/746353.html
у нядзелю заехалі-такі на лецішча, пацана паклалі на арэлі і заснулі • пакасілі траву, назьбіралі чарговыя 4 скрыні яблыкаў, ужо сьцямнела, усе суседзі даўно параз'ехаліся, а сын усё сьпіць • папілі гарбаты, ўсіх і ўсё ўпакавалі ў аўто, селі, а матор тырц-тырц, і не заводзіцца • файна, што ёсьць сябры, якія здольныя ў нядзелю ўвечар узяць усё кінуць і паехаць у незнаёмае месца за 40 км ад мкад • а акумулятар перад зімой напэўна купім новы •