http://zmila.livejournal.com/611926.html

У практыкаваньні 10-гадовыя дзеці мусяць прыпісаць правільныя канчаткі словам, дапасаваным да складанаскарочаных. Мэтадычная задача – замацаваць уменьне вызначаць род складанаскарочанага слова дый наагул яго граматычную форму.

студэнта, чые заявы разглядаліся прафком (кім-кім? прафком, няўжо ня ясна? прафок іх разглядае! Тое, што ў слове зашыфраваны прафсаюзны кАмітэт, выклікала шчырае зьдзіўленьне: тады мусіць быць прафкАм! – вазглагалалі мне уста младзенца). … прыехала некалі, гады за чатыры да вайны, у Старыцкі МТС (натуральна, мужчынскага роду, бо МТС – мабільны апэратар, што ведае нават вожык!). Пра РБУ я быў спытаны, ці гэта Рэспубліканскі беларускі ўнівэрсытэт, ці які іншы. Саўнаркому пашанцавала больш. Ён засядаў, не саўнарком засядалі (хоць маглі, ну як вечарком). У перадапошнім сказе таксама напісалася правільна: …спяваЎ камроты Весялоў. Я пахваліў дачку. І тут яна мяне папытала: а ці прыметнік гэтае камроты? (пэўна, як пузаты, валасаты, вялікароты…) Я падумаў: добра яшчэ, што лёгіка моўнага дасьледаваньня не падвяла малую да яшчэ больш гарманічнага варыянту: сьпявалі хто? Нашыя камроты! Камроты адкуль? Ды зь Весялоў!

@