http://zmila.livejournal.com/496393.html

некаљкі дзён ужо як зьбіраўся напісаць гэты допіс • пра тое, што апошнім часам пераглядзеў шэраг новых гуљняў, і застаўся жутка незадаволены сучасным станам гуљнястрыі • гэтыя гуљні ўсе дзіка агромныя (ствараљнікі плянавалі распаўсюджваць іх на ДВД, і таму памер падганялі пад 4.7 гі) і патрабавањні да "жалеза" высокія, а вось сюжэт, іграбељнасьць, захапляљнасьць ніводнай мяне не задаволілі • і я застаўся з ранейшым пераканањнем, што мае найулюбённыя - HoMM2, Quake2, StarCraft • іхнія працягі і розныя варыяцыі мне ўжо не спадабаліся • HoMM3 яшчэ нічо так, трымае добры ўзровењ • а вось 3 Квак, ці розныя CS, HL, Diablo, WarCraft - не • Unreal Tournament стары прайшоў на двух ніжэйшых узроўнях, а нядаўна знайшоў UT2003 • першае ўражањне было ня супер - амаљ копія Q3, але потым трохі разышоўся, хоць мой комп прытарможвае на адкрытых, ландшафтных мапах, але акурат там сама складана і цікава • у нядзелю за пару гадзінаў прайшоў 3/4 узроўня, а потым гуљка ёкнулася і бољш не загружала мой прафайл • давядзецца пачынаць адпачатку • сыграў яшчэ раз, ігра падае на тым самым месцы :((

а во сёњня Membrana выдала "Игры-стрелялки повышают зоркость" • "По прошествии всего 30 часов [примерно час в день, а не подряд] у игроков стало отмечаться существенное увеличение разрешения зрения. Это означает, что они могут видеть фигуры, изображённые на таблице для проверки зрения более отчётливо – даже при плотном расположении символов"

а ў рэале ў нас што? зноў дзеці будуць іграюць у дарослыя гуљні а дарослыя ў дзіцячыя? пакуљ што ідзе "флэш-моб не ўставаючы зь месца і не выходзячы з інэта: падпісваемся ў абяцањні "я выйду на плошчу 25/3, калі буду ведаць, што акрамя мяне выйдзе яшчэ 9999 чалавекаў" (на момант напісањня было ўжо 9683 подпісы) •