http://zmila.livejournal.com/408164.html

Альбэр Камю "Чужаніца" (neforum, 30 septembro 2003) (Camus — "L'Etranger", "Посторонний", "Чужой") Амаль дачытаў. Вельмі такі павольны аповед, але, чытаецца не нудна, даволі лёгка. Знайшоў шмат незнаёмых слоў. Буду тут выпісваць. А пакуль зьмяшчу некалькі цытат:

Сонца пякло невыносна. Яго промні секліся джгучымі стрэмкамі па пяску і па моры.
І я зрабіў выгляд, нібы згаджаюся, як раблю заўсёды, калі хачу пазбавіцца ад надакучлівай размовы.
Нейкі чалавек пакінуў родную вёску, каб пашукаць шчасця ў іншых краях. Праз дваццаць пяць гадоў, ужо багаты, з жонкаю і дзіцём ён вярнуўся дадому. У роднай вёсцы яго сястра і маці трымалі невялічкі заезны двор. Каб здзівіць крэўных, ён пакінуў жонку з дзіцём у іншым месцы, а сам пайшоў да маці — і тая яго не пазнала. Тады, дзеля жарту, яму захацелася зняць пакой. Ён пахваліўся сваімі грашыма. А ўначы маці з сястрой забілі яго малатком, абрабавалі і выкінулі труп у раку. Раніцай прыйшла яго жонка і, нічога не ведаючы, паведаміла, хто быў гэты падарожнік. Маці павесілася. Сястра кінулася ў студню. Я перачытваў гэту гісторыю, мусіць, тысячу разоў. З аднаго боку, яна была неверагодная. Але з другога — абсалютна натуральная. Ва ўсякім выпадку, я думаю, што гэты чалавек атрымаў у пэўнай ступені тое, чаго заслужыў — ніколі не трэба прыкідвацца. (курсіў — мой)
словы: дыхту яна дастала • даць дыхту — насварыцца, расправіцца

гіцаль — скуралуп, скурадзёр

аброжак — нашыйнік

рыбацкая віціна віціна   — прут, дубец   — скручаная лаза, якой вяжуць плыты   — (уст) крытае судна для перавозкі збожжа па рацэ

замуляцца муляць   — прычыняць боль, ціснуць, націраць   — турбаваць, непакоіць, дакучаць   ~ца — (перан) праяўляць нерашучасць, мяцца   • муляць вочы — назаляць

катушок — малы катух катух   — маленькі хлеў, ці адгароджанае месца ў хлеве   — цёмны, малы пакой

сквар — гарачыня скварыць   — пячы на агні   — запраўляць скваранным салам   — апякаць промнямі   скваранне — дзеянне   скварка — падсмажанны або звараны кавалачак сала

спагада   — спачуванне   — літасць

сутонне — паўзмрок (сумерки, полумрак)

цік, ад якога пацепваюцца вусны пацепваць — час ад часу злёгку сцепаць, рабіць сутаргавыя рухі (звычайна плячамі)