http://zmila.livejournal.com/380061.html

у пятніцу быў пешшу, бо на вечар намячалася культур-праграммъ • прыйшоў туды трохі спазьніўшыся, моўчкі пасядзеў, пазырыў • потым павіншаваў ужо не-студэнтку з ужо нехалоднымі рукамі •

вечарам пакуль кушаў, думаў, ці паехаць у начную пакатушку на Курган славы, але вырашыў паспаць дома •

раніцай у суботу заехаў да Сіняга мядзьведзя, набыў запаску і прыехаў на сустрэчу з пакатушнікамі да Менскага мора • сабраліся нас 4 чалавекі, потым прыкаціў яшчэ адзін • ехалі доўга і нудна • я прывёў іх на месца, дзе ў мінулыя выходныя ДН сьвяткавалі • толькі распалілі вогнішча, падышлі людзі ў хворме і сказалі, што адкрыты агонь забаронены • тады мы зноў у сёдлы і ўкруцілі тайнымі сьцежкамі вакол мора, і апынуліся недзе на Грабным канале, ціпа ў незнаёмым ціхім куточку • але і там як толькі распалілі вогнішча, туды заехала ватага падлеткаў на машыне і папрасіліся з намі, бо яны на начоўку тут спыняюцца • ня ў радасьць яны нам тут, але што тут паробіш, тым больш, што яны адплацілі нам здаровым сьмехам: ну вельмі сьмешна было назіраць за імі, як яны дамаўляліся з астатнімі хто яшчэ не даехаў, як разам ставілі намёты, і інш. КВН адпачывае • а яшчэ спадабалася думка, як размаўлялі пра моладзеж, і падумалася: калісьці будзем дзецям-унукам ушчуваць: "а вось мы ў вашыя гады! каб шашлык паесьці, выязжалі на роварах, круцілі 40 км да мора! а вы, па інтэрнэце замовілі, вам прыедуць дадуць пігулку з смакам/пахам піццы" • я пакуль ехаў туды, быў без майкі, уся сьпіна пачырванела, таму далей ужо загараў толькі нагамі • некалькі разоў скупаўся • вада брудная ля берага, але калі грэблівасьць адкінуць, і прайсьці тры метры, далей вельмі прыемна • назад ехалі таксама ня дужа каб швыдка, бо ў Юлі балела нага, і наогул для яе такі доўгі заезд быў першы (за дзень я агулам накруціў 93 км, яна напэўна ня менш за 70) • таму я выехаў наперад і трымаў хуткасьць каля 20 км/г (бо Zmicier гнаў як ... вельмі ня стрымана), але з адной горачкі і я не стрымаўся і ўкруціў каля 56, потым ужо ўнізе адзін мудзіла абганяе, вылятае на сустрэчную і прэ на мяне • давялося ня толькі поўнасьцю спыніцца, але і на абочыну збочыць • фоты з шашлыкамі тут

у нядзелю паўдня спаў і займаўся прыборкай-пасьцірушкай • потым пайшоў самоціцца па горадзе • увечары ў мэтро так нечаканна атрымаў смску, што не адразу зразумеў, што гэта • падумаў, нехта паставіў сабе такую ж мэлёдыю, азіраюся, слухаю па гуку - у каго гэта? потым даганяю, што мой трынькае • вымаю з торбы: "Kupila Hristos prizemlilsja v Grodno, na russkom :) v Kazani :) budu 4itatj" • вах, Машка-Машка, столько лет прошло • а мой пераклад недачакацца

сёньня зраньня такі дожж непрыемны пабудзіў • давялося пешшу ісьці на працу • а тут такія навіны сумныя трывожныя • эх