http://zmila.livejournal.com/335007.html

  • у меня дочка 3,5 месяца говорит ГЫ и ГЫГЫ. падонак растет
    нядаўна ў наш пакой (як і ўва ўсе ў офісе) прынесьлі і павесілі дошку белую • цяпер можна маляваць там, абмяркоўваць • хлопец падыходзіць, бярэ фломік і піша ... (здагадаецеся, што?)

  • калі патэлефанаваць у нашую кантору, спачатку адказвае робат, жаночым такім голасам: "вы позвонили в компанию ЭПАМ Системз ..." і там натыцкайце ў тонавым рэжыме ўнутраны нумар, а далей тое ж самае па-ангельску
    неяк раней, калісьці ў аднаго калегі былі нейкія напружанасьці, відацьчуваць сямейнага пляну • ён перапыняў некалькі вызаваў на мабільны, на гарадзкія званкі здымаў, слухаў хто, пасылаў і клаў • потым усё такі не вытрымаў і пачаў размаўляць • размова была даволі доўгай і вельмі нават на падвышаных танах • і вось ён кладзе слухаўку і пару сэкундаў сядзіць у прастрацыі • а калега, які сядзіць побач з ім за перагародкай, набірае яго па ўнутранаму і імітуючы жаночы голас прамаўляе: "Hello, you've reached EPAM Systems. Please ..." • першы хлопец трохі ахвігевае, потым прыўстае, зазірае празь перагародку • а там сядзіць жартаўнік з ідыёцкай усьмешкай як у ката з Том і Джэры • мой лаянкавы запас узбагаціўся на пару новых слоўцаў •

  • — Что такое индустриальное программирование? — Сидят индусы и пишут триальные программы!
    індускі прынцып распрацоўкі праграм: "code is buildable means it's working" •