http://zmila.livejournal.com/470183.html

паглядзелі да канца Шрэк-2 па-бел • хлопец радаваўся, а пасьля вељмі расхваляваўся і аж у сьлёзы: шкадаваў вялікага перніка, які ў ваду паваліўся • 15 хвіљ супакойваў, тлумачыў, што ўсё добра там, адматаў паўторна паказаў: глядзі, бурбалкі ідуць, значыць дыхае, значыць жывы •

жонка нарэшце паспрабавала выпытваць пра Машку: "а гэта тая самая?"

паглядзелі фіљм bel_spring2006 - там амаљ увесь час паказваюць фоткі, а ня відэа • пабачыў некаљкі знаёмых твараў, у тым ліку Грышу-раварыста (спэлчэкер ня ведае слова "раварысты", прапануе замяніць на "наварысты") • і ён аказваецца там быў, такі ціхі, спакойны, маўклівы - за два гады пачуў ад яго ўсяго фразаў 5 •

дахаты ехаў павољнењка-маруууднењка, ня бољш за 15 км/г, напяваў Цоя • нешта такі задуменны быў • прыехаў дахаты, стаў, пастаяў-патупіў і ўзяў і паехаў зноў, пабадзяўся па раёне яшчэ з паўгадзіны •

вечарам пераключаючы каналы ціві пабачыў нейкія забурэњні на Кубе, стаяў там чувак, араў у мэгафон: "Радзіма! Свабода! Далой Луку-ўрода!", праўда на-сваёй кубінскай мове •