http://zmila.livejournal.com/455569.html

нешта ўжо некаљкі разоў сьніцца сон пра адну дзяўчыну, нейкі сэрыял атрымліваецца нават • быццам пазнаёміліся праз эспэранта - яна захацела вывучыць, я захацеў дапамагчы • і як ні дзіўна, вывучыла, праўда тољкі пісаць-чытаць, размаўляць не наважваецца • і празь мяне пачала трохі вайсрусіш-шпрэхэн • ніфіга ня памятаю ейнага твару, валасы густыя, кароткія, мяккія і рыжыя • фігура нагадвае JD з роварнага форума • а твар - не ўяўляю •

а сёњня раніцай прысьнілася, што я на ровары скачу ўздоўж Ракасоўскага, там дзе каля кіна "Салют" фантанчыкі пракапаныя, і я там скокаю з бардзюра ўніз, пераскокваю праз узвышэњні ў сярэдзіне гэтых ракавін, заскокваю наверх, і зноў у наступны • пасьля апошняга вылятаю да дарогі, і выкрунтасна тармажу з заносам задніцы і паваротам на 90 градусаў •

сьнег і дождж скончыліся, і таму на працу на ровары, і "файная работа - гэта калі паркуеш свой ровар побач з роварам свайго шэфа", мы тољкі ўдвух засталіся двукољныя • а ў мінулую пятніцу калі вяртаўся па сьвежа-выпадламу сьнегу і бачыў на дарозе перад сабой сьляды раварыстаў, што праехалі раней - так файна і радасна на душы: "ёхохоў, я не адзін такі!"