http://zmila.livejournal.com/443954.html

з рањня калі прачнуўся і хацеў выехаць, пабачыў, што задняе кола зноў здулося • дастаў запаску, замяніў, напампаваў, крутнуў кола - чую: шкрабаецца недзе і тармозіць • праглядзеў па пэрымэтру і заўважыў, што сама пакрышка парваная ля вобада, дзірка невялікая, меней за сантыметр, але ў яе вытыркаецца камера і гэты пухір шкрабецца аб тармазную калодку •

тады я пасунуў тормаз трохі далей ад пакрышкі, зьнізіў ціск і ламануўся ў краму купіць новую гуму • заехаў у банкамат, выязжаў з ГУМа, паварот, прапускаю машыну • ну во мля, бываюць жа такія водзіі, абсалютна не глядзяць направа, калі выязжаў з аркі - ну так, правіљна, ён рыхтаваўся выехаць на дарогу і павінны саступіць дарогу машынам, што едуць зьлева, але ж да дарогі ёсьць яшчэ тратуар, дзе ідуць людзі і часам едуць раварысты • тармазю, прапускаю і чую чпок! гучна і суха, я падумаў быў, што гэта недзе ў машыне (іншай, далёка ззаду) нешта ў рухавіку • але потым твар расьцягваецца ў крывой усьмешцы і я зыру на сваё кола і кажу агаааа, прыехалі • пешшу давёў ровар да Бюргера, набыў пакрышку новую • замяняю і камеру і пакрышку, а яна такая тугая - ледзь нацягнуў на вобад! тољкі пачынаю пампаваць - спускае :( ну бліііна • бяру першую камеру, заклейваю дырышшу, пакуљ яна прысыхае, разбартоўваю • а новая пакрышка - тугаааая, аж не магу, зламаў адну лапатку • ледзь зьняў, замяніў камеру, зноў начапіў, забартоўваю і чую, што зноў пракол • яшчэ раз здымаю пакрышку, прыклейваю яшчэ адну заплатку • забартоўваю, пампую - пампуецца, але празь нейкі час пшшшшш, травіць • разбартоўваю, правяраў - няма дзіркі • пампую голую камеру, ціскаю па-рознаму - трымае! усоўваю ў кола, забартоўваю, пампую і зноў пшшшш • мацюкі ўжо скончыліся, іду ў краму, купляю на апошнія пэнензы новую камеру • уставіў, забартаваў, напампаваў - усё добра, вух! прычапіў кола, пакруціў - ня круціцца, шкрабецца за шчыток, ну вядома, гэтая пакрышка таўшчэйшая нават за маю ранейшую, я ж таму і не купляў раней, бо ня ўлазіла • давялося зьняць шчыток •

адны сплашныя разачаравањні • адно добрае - нагледзеў там кола амаљ шасэйнае, і гуму вууузењкую, эх яшчэ б камеры для іх і хутчэй бы вясна, во я палётаю налета!

яшчэ з непрыемнасьцяў - учора даведаўся, што некаторыя калегі чытаюць мой жж ананімна і некаторыя іхнія рэмаркі і рэакцыі мне не даспадобы • мімаволі ўспомнілася Воля і ейны сыход • але Браніслаўаўну сёњня трэба ўспамінаць паволі і разьняволена • бо чароўная супер-небляндынка мае гепібёрздэй •