http://zmila.livejournal.com/253270.html

глядзеў па ціві перадачу пра шэршняў і пчол. ох, вельмі ўразіўся. паказвалі, як шэршні-забойцы нападалі на вулей і за пару гадзін 30 шэршняў забілі каля 30 тысяч пчол. проста жах нейкі - уся падлога завалена кавалкамі пашматаваных пчол. некаторыя яшчэ варушацца, дрыгаюцца. а яшчэ момант - адказ пчол на такія налёты. перад атакай у вулей залятае адзін шэршань-выведнік. ён памячае месца і потым туды ўжо наведваецца баявы атрад. дык гэтыя пчолы як пабачылі выведніка, заманілі яго ў глыбіню, а потым раптоўна ўсе разам наляцелі на яго, абкружылі, але ня жалілі, а проста зрабілі вакол яго агромністы шар з сваіх целаў. неяк усе разам пачалі вібрыраваць, дрыжаць і гэтак падвышалі тэмпэратуру. у цэнтры шара было больш за 100°C! шэршань не вытрымаў і здох.

ноччу прачнуўся. ляжу, утыкаю ў столю. раптам заўважаю нейкае дзіўнае сьвятло ля вакна. нахіляюся - а гэта ліхтар ад ровара ў заплечніку ляжыць, ён неяк запаліўся і гарыць. праз шчыліны прабіваюцца блакітныя такія праменьчыкі. уффф. містычна. увечары не відаць было, а ноччу здораўскі.