http://zmila.livejournal.com/229953.html

вось згадалі ўчора ў размове з сінусікі і косінусікі. а сёньня мне прысьнілася, што прыйшоў я ў школку, сеў у нейкім класе, а там усяго пару чалавекаў было. пабачыў школьнага знаёмага Ігара. падсеў да яго. а гэта аказалася, быў нейкі іспыт каб патрапіць на працу да Indiga. і вось мы парашалі ўсё. засталася адна задачка - вылічыць аб'ём шара. Ігар пачаў успамінаць формулу. я дакладна яе ня памятаў. ведаў толькі плошчу: πR2. але ж аб'ём гэта інтэграл ад плошчы! выпісваю інтрыгал πx2 dx. але чамусьці ад 0 да π, а не да R. карацей, лажануўся. мяне ня ўзялі. да таго ж я не рэгістраваўся.

потым прысьнілася яшчэ нехта. але пра яе - маўчок.