http://zmila.livejournal.com/226808.html

Праходжу першую частку курса "Ana Pana" Сапраўды, даведаўся шмат новага! чэсна. аказваецца агульна прынятыя формы пытаньняў - праз kio (што) Kio estas via nomo? = Што ёсьць тваё імя? Kio estas via adreso? = Што ёсьць твой адрас? Kio estas via aĝo? = Што ёсьць твой узрост?

Мяне гэта чэсна трохі шакавала. Я звычайна ўжываю іншыя формы гэтых пытаньняў: Kiel vi nomiĝas? = Як ты называешся? / Kiu vi estas? = Хто ты ёсьць? (пры гэтым лягічна будуецца ланцужок: kio vi estas? = што ты ёсьць? пра прафэсію, заняткі; і kia vi estas? = які ты ёсьць? уласьцівасьці: высокі, прыгожы, вумны, ...) Kiom vi aĝas? = Наколькі ты дарослы? / Kiom da jaroj vi havas? = Колькі табе гадоў?

Але, калі браць больш простую форму, я б ужыў пытальнае слова kiu = каторы, які з Kiu estas via nomo? = Каторае тваё імя? (як выбар з шэрагу ўсіх імёнаў). Пра гэта кажа і Бэртыла. Дапушчальнае і пытаньне з kia = які (пра ўласьцівасьць) Kia estas via nomo? = Якое тваё імя? на што можна адказаць: Mia nomo estas bela, fama, Zmitro = Маё імя прыгожае, знакамітае, Зьміцер (то бок імя ў якасьці эпітэта). Тое самае і з узростам: Kia estas via aĝo? = Які твой узрост? Mia aĝo estas malgranda, nekalkulebla, 31 jaroj = Мой узрост невялікі, незьлічоны, 31 год.

Вось. Якое багацьце варыянтаў і ёсьць магчымасьць выбраць на свой густ.