http://zmila.livejournal.com/183612.html

• учора ў сотцы як дзьверы ўжо зачыняліся адна цётухна ўзьлезла. дзьверы яе так добра памацалі, але відаць гэта ня першы яе целатрус. павярнулася яна і паклыпала па салёне, мармыча: "молитесь ... бу-бу-бу ... господь ... бу-бу-бу ... покайтесь ... бу-бу-бу ...". кандуктарка (*) ад яе шуганулася, пераляканая: "...яць, каждый день одно и то же. всех людей пораспугает" я ўдакладніў: "кліентаў?" а тая юродзівая прайшлася ўздоўж усяго аўтобуса, ля некаторых людзей спынялася, а на Маскоўскай выйшла. відавочна, ёй ня важна было, ці чуюць яе, ці яна canimo surdis. мне наогул цікава эфектыўнасьць такога спаму: ці ёсьць хоць адзін чалавек, хто пачуў вось такі лямант, і перакінуўся на праведніка? ці прынамсі задумаўся?

(*) а кандуктарку я гэтую ўжо ня раз бачыў. такая баявая баба. і мацюкамі накрые і з глуха-нямымі абшчаецца на роўных. раней бачыў, да маладзёнаў прычапілася: "а у вас што?" а тыя перад сваімі дамамі пеўнямі красуюцца, гярояў строюць, адмазкі філязафічныя плятуць. яна не вытрымала, раз'юшана як зараве: "ты!!! знаешь, кто ты? ты последняя сволочь!" і пайшла ад іх. тым нешта перахацелася ехаць.

а ўчора як зь ёй ехалі, я спачатку ля дзьвярэй стаяў. яна праходзіла - паказаў ёй праязны. пасьля некалькі прыпынкаў я перадыслякаваўся і стаў насупраць выхаду. і сняў свой фірмовы капялюх. яно зноў празь мяне йдзе - "у Вас што?" я моўчкі зноў лезу ў кішэню, але яна заўважае ў руце маю панамку "а! переоделись" усьміхнулася і пайшла.

• а ў мятро часта бачу жанчыну з скрыняю. заходзіць яна ў вагон: "братья и сЕстры, ...". "Е-маЕ", у думках адказваю я. вось пра гэта мне таксама цікава: які статус мае царква, ці ёсьць гэта фізычная асоба, ці юрыдычная. ці зарэгістраваная яна як суб'ект гаспадараньня? ці плоціць падаткі? бо грошы яны зьбіраюць. я не лічу ў чужых кішэнях - колькі ж яны маюць. але бачу - як актыўна і маштабна: амаль у кожным пераходзе стаіць жанчынка з скрыняй. пэўна, ня ўсё ў іх чыста, бо тая жанчына-зборшчыца ў мэтро пры выхадзе з вагона хавае скрыньку ў торбу. баіцца кагосьці? рабаўнікоў ці міліцыянэраў?