http://zmila.livejournal.com/303523.html

Kryŭja у пятніцу пасьля працы ламануў на Пушкінуса. набыў кнігу: "DRUVIS. Almanach Centru etnakasmalohiji "Kryŭja". 2005, № 1" (сапраўды шыкарнае выданьне!). ад працы да туль - 18.6 км, праехаў роўна за гадзіну. la libron mi prenis rekte el manoj de la plej ŝatata Bluokulino. kaj unuafoje en la historio de niaj rilatoj mi salutis ŝin per manpremo. (interalie, iam antaŭ nelonge dum konversacio kun la Princesino ŝi tre raviĝis kaj ĝajiĝis, kiam eksciis ke mi salutadas junulinojn manpreme.)

у суботу зраньня з маці паехалі на дачу. прыбралі капусту, раскідалі ўгнаеньні, кветкі ўладкавалі. увечары я прам зь ліпістрычкі пашыбаваў у "Графіці". паслухалі выступ "Калахары" - музыка часам неблагая. энэргічная, рытм супадае з пульсаваньнем чагосьці ўнутры. але дзяўчына што пяе (я бачыў яё і на выступе Krywi) нейкая ўж вельмі манэрная. не падабаецца мне такое крыўляньне. а потым была Індыга. першы раз зблізу назіраў ня толькі Русю, а цяпер ужо за хлопцамі. нармальна яны сьпелі. нават дзьве новыя песьні. але больш у Графіці я ніколі не пайду. месца там замала, і самае галоўнае - людзі паляць прама ў зале. дыхаць немагчыма. неабходна паставіць вентылятар ці выцяжку. але лепш канешне - забараніць паліць у залі.

у нядзелю прачнуўся а 8й. але валявым намаганьнем прымусіў сябе паспаць яшчэ. вытрымаў да 11ці. паеў. і паехаў паспрабаваць прайсьці маршрут "сем вяршыняў". прызнаюся: пару разоў заблукаў і знайшоў ня ўсе вяршыні. але тыя, якія наведаў - спадабаліся. даўно ўжо я не ўключаў першую зорачку. пад'ём да могілкаў, потым яшчэ адзін. далей - па лесе ўздоўж перааранага поля. вадаём знайшоў, каля яго горачка - на ёй сапраўды нейкае вогнішча і матрац на дрэвах абпалены вісіць. а побач горачка - нейкі дальмен: круглае ўзвышаньне дыямэтрам каля 25 м і вышынёй мэтра 3. а ў цэнтры - круглая шапка на ровары ўжо не прахадзімая. потым мяне насьцігнуў дождж. я так уламіў уніз па гліністай дарозе - 43 км/г, максымальная хуткасьць за ўсю пакатушку. і ў лес, потым праз дачы і выехаў у Прылукі. узяў інтэрвію ў мясцовай дзяўчыны. яна паказала як каціць на Леўкаўчшыну. як туды ехаў заўважыў яшчэ адну дзіўную горачку - заезд туды ў выглядзе літары П, а на версе - здаравенская глыбокая труба - мэтры 4 дыямэтрам. і вакол пад зямлёю нейкія трубаправоды, якія ўходзяць на поле за калючым дротам. далей - "Завершающий покатушку подъем не очень крутой, но исключительно полезный. Когда въедете на него, поймете, что я имею в виду." я не зразумеў. пад'ём як пад'ём. выкаціў на Берасьцейскую шашу. нарэшце ўключыў 3ю зорачку, укруціў 35 км/г і пад дожжыкам панёсься. праязжаў - стаялі бабулькі прадавалі яблыкі, хацеў набыць вядзёрка. але было лянота тармазіць, а потым зноў разганяцца. так і каціў і не заўважыў як праляцеў тыя 7 км да Мед'інстытута. ехаў, думаў - тут жа побач жыве вогнегаловая калега. а я не занатаваў ейны тэлефон і не запомніў нумар кватэры. добра было б заехаць на гарбатку (яна, калі я распавёў пра гэта: "обалдеть. редко встретишь такого нахала"). але як пад'язжаў да перакрыжаваньня - збоку "каррр!", гляджу - крумкач. я ў адказ: "карр!" і чую: "шшшшшшшш!" і задняе кола хлоп-хлоп па асфальту. сьпешыўся, павіньшаваў сябе зь першым праколам. дакаркаўся. далей пад'ехаў на аўтобусе да Шчорса і потым праз чыгуначнае дэпо праз мост. дома памыўся, лёг паспаць, прачнуўся, павагаўся, ці ісьці ў кіну (і з кім). разабраў кола і паставіў запаску.

раніцай як ехаў на працу апрануў куртку белым бокам вонкі. дык пакуль ехаў, яна ўся стала заляпаная пырскамі. і ад майго пярэдняга кола і ад машынаў. прыехаў, стаўлю ровар як звычайна каля прыбіральні, а вахцёр кажа: давайце лепш сюды і дазволіў занесьці ў асобны пакойчык.