http://zmila.livejournal.com/109803.html

шмат падзей адбываецца зараз у маім жыцьці. магчыма, пэўна нават лёсавызначальныя, ці прынамсі здольныя зьмяніць нешта ў маім жыцьці. але не заўважаю зьмен унутры. нават тыя, такія сустрэчы, якія я лічыў немагчымымі, але адбыліся, не пераконваюць мяне. усё роўна яны толькі пацьвярджаюць: ну добра, магчыма ўсё, але толькі выпадкова, і трошачкі, на непрацяглы час. ня хочацца пісаць пра сумнае. і не магу пісаць пра некаторыя радасныя моманты. стрымлівае неабходнасьць не адкрываць "чужыя сакрэты" ці боязь, няёмкасьць напісаць нешта пра чалавека(ў) якія гэта прачытаюць. можна канешне рабіць прыватныя запісы. але навошта тады пісаць? каб адклалася ў памяці. важнае і само там захаваецца. можна, як я часам раблю, хавацца ў эсупэланта. Глобус піша нататкі, пра знаёмых і ня вельмі. часта ня вельмі прыемные, мо праўду, а мо штосьці і дадумвае. але не баіцца. пакрыўдзіць. часам нават наадварот. дык чаму я заганяюся? я не зьбіраюся і не пішу нічога, што б ня мог сказаць у вочы.

учора. Кацёна кажа, што баіцца. чаго? вачэй. ня злых, добрых. то бок, ня хоча, каб хтось пабачыў нас разам? ня хоча, каб яе знаёмыя пабачылі мяне. бо гэта могуць быць і маімі знаёмымі? ці проста ня хоча каб хто ведаў пра мяне? ці баіцца маіх знаёмых, што нашы сустрэчы могуць выклікаць непрыемнасьці для мяне? (яна пэўна не разумее, што ёсьць рэчы, больш непрыемные, чым сваркі. дарэчы, зноў пацапаўся з жонкаю. дробязі. з-за грошай, квіткі, праязныя, Архэ (набыў такі нарэшце Полацкі нумар).

Анёл распавяла пра ўчорашні вечар і ноч. здаецца, радавацца трэба, бо сапраўды, прыемная навіна. і я гэта ведаў, і хацеў, і падштурхоўваў. але як яно здарылася - зайздрасьць. і рэўнасьць. атручвалі мне паўдня. я абяцаў суладаць з сабою і здаецца змог. шкада, канешне. нават вельмі балюча. бо ніхто ніколі ня распавдзе пра мяне так і тое, як яна пра таго хлопца. магчыма, яна ні пра каго не распавяла б так, як пра мяне, але гэта мне ня важна.

схадзіў на мерапрыемства, назіраў акцыю. пабачыў знаёмых, некаторых віртуальных - першы раз у рэальным жыцьці. але пазнаў па фотах. першы раз паімеў вопыт, пра які раней чытаў: калі прыгожая дзяўчына глядзіць у твой бок, ўсьміхаецца і маша рукой. усё ўнутры ўзрушваецца, падскоквае ў горла. і тут ты бачыш, што гэта не цябе клічуць. і гэтае ўсё ўнутры з размаху ёхаецца долу. і цішыня ў вушах. і пустата. дарэчы, сёньня кампуцер папрасіў памяняць паролю. адкуль ён ведаў яе нік, і што я яе сёньня вось так пабачу? :-) зьмяню, канешне, хоць гэты пароль мне вельмі падабаецца.

на працы паўдня стаялі ракам. спачатку я, а потым тое самае атрымалі яшчэ трое (ці больш). потым ужо нашы дарагія кал'легі прыслалі ліст, пацьвердзілі: "unfortunatly some unlicky guy" сапсаваў базу. а мужыкі і ня ведаюць... я папрасіў назваць яго імя, каб сапсаваць яго карму :)

трэба нешта прыдумаць. якоесь гобі. нейкі занятак. каб заняць мазгі. і рукі, а пажадана і ўсе іншыя ворганы. і больш ня думаць. цікава, мы з Анёлам знайшлі допіс Любовь и праздность (я - праз Міколу. яна - самастойна, хоць я ёй спасылку і даваў. ну не на ўсе мае словы яна зважае. гэта было вядома і раней), што ўсе мы залішне часу аддаем паглынаньню інфармацыі, і зусім мала часу маем, каб спакойна пасядзець, падумаць, паразважаць. а вось мне - дык наадварот. думканьня ўжо зашмат.

праслухаў Indigo, некалькі песен. не ўразіла. можа мой смутны настрой паўплываў? потым перапраслухаю зноў. і напэўна прыйшоў час пачаць інвэнтарызацыю маёй мьюзык-калекшн. бо 5.5 гіг толькі бел.музыкі гэта зашмат. тое што ня слухаю, ці не падабаецца - выдаліць нахвік.