http://zmila.livejournal.com/94980.html

Пункт уваходу на сайт: http://zmila.at.tut.by/SOS_eo.html. Спасылка: http://yandex.ru/yandsearch?&stype=www&text=leanid агутин tabs...

Гыыыы. Нехта шукаў: "leanid агутин tabs" - здаецца гэта табуляцыі, ці акорды да песень, што сьпявае Леанід Агуцін. Цікава ня тое, што на такі запыт першая спасылка - на мой пераклад Leonid Panasenko "Savu niajn animojn!"(Леонід Панасенко "Уратуйце нашы душы"). Цікава, што ў запыце імя набранае лацінкай, прозьвішча - кірыліцай. Больш таго - імя напісана праз "a" а не праз "o". У мяне ж паўсюль - "о" і ў эспэранцкай вэрсіі і ў арыгінальным украінскім напісаньні. Але ж Яндэкс дэман-струе цуда-праніцацільнасьць. Верагодней за ўсё, гэта быў нейкі замежнік (Краіна: ЗША, Мова: Ангельская),таму імя і слова tabs натайпаў сам, а прозьвішчка скапіяваў аднекульсьці. Хаця, чаму ж ён праз Яндэкс.ру шукае?. Але ж якая халера яго панесла глядзець мой сайт, калі адразу ж відаць, што гэта ня тое, што ён шукае? Сярод найбольш папулярных запытаў, па якім людзі заходзяць на мой сайт: "Адам Глобус" "erotika" "*at.tut.by" "стихи ведьм" "стихи о русском языке". Два апошніх - гэта з-за верша "Ведьма". Калі я быў выклаў верш "Пра спакушэньне анёлаў" Брэхта (арыгінал і пераклад), дык тады кожны дзень адзін-два немца ці аўстрыйца прыходзілі на мой сайт з запытамі "непрыстойнага характару" (я нямецкай валодаю ня вельмі, але здагадваюся :). Прышлося прыбраць гэты вельмі файны вершык.