http://zmila.livejournal.com/101127.html

вось прыдуць нашы да ўлады, і што яны зробяць з тымі, што зараз паскудзіць? з усімі тымі судзьдзямі, міністрамі, чыноўнікамі, што выдавалі і выконвалі загады. куды дзець гэтую поскудзь? ладна, гэтых звольніць. тыя, хто парушыў законы - у турму. астатнія хай займаюцца чым змогуць. мо ў камэрцыю хай ідуць ці нейкі прыватны бізнэс. а вось што рабіць зь міліцыянтамі, спэцслужбамі, амалпаўцамі? пакінуць у спакоі тых, хто нядаўна зьбіваў ці загадваў разганяць людзей? да таго ж - ну вельмі іх шмат. нават калі не зважаць на іх "заслугі", нашай дзяржаве проста не патрэбна столькі сілавых ворганаў і з такой колькасьцю людзей. павыганяць іх, а куды яны падзенуцца? гэтыя пацаны, што пасьля школы-арміі пайшлі адразу ў мянтоўку і ўмеюць толькі махаць дручком? куды яны пойдуць працаваць? і ці жадаюць яны працаваць? і якое ў іх будзе стаўленьне, падтрымка новага дэмакратычнага ладу?

"ня думай ты пра іх" :) файна сказала, але ж ...