http://zmila.livejournal.com/68210.html

зьменаў у настроі з такой амплітудай у мяне бадай ніколі і не было. нармальнае, раняшне-радаснае. веснавое, гульлівае. пачуцьцё віны, самаабвінавачваньне што пакрыўдзіў ні за што незнаёмага чалавека. расчараваньне. незадаволенасьць, нават злосьць што парушылі мае пляны. зайздрасьць, ваўчыны вой з-за немагчымасьці  зрабіць тое, што спакойна могуць усе нармальныя людзі - паводзіць сябе так як хочаш і на што маеш права, але зьвязаны абавязкамі, умоўнасьцямі, робіш "як усе нармальныя людзі". скрыгат зубоў з-за таго што вымушаны рабіць працу іншых. мацюкі што пры гэтым ад нікога не дачакацца дапамогі. зьдзіўленьне і задавальненьне, што заданьне вырашаецца сама сабою, проста ад "дзела майстра баіцца". вяртаньне адчуваньня сваіх магчымасьцяў (выпрастаў плечы, адчыў як на сьпіне муляе нешта. крылы?) упартасьць-нахабнасьць: херавамяняздамся. самапрымус быць шчасьлівым: ты ж мужчына. мужукі ня плачуць. зноў адчуваньне нармалёвасьці, я вынырнуў зь мінусу. я меленна но верна караскаюся дагары. (да гары яно ўсё)

за весь дзень размаўляў у асьцы толькі зь дзьвумя чалавекамі. людзінамі, дзеля якіх варта... якім я так удзячны, што йэх, няма слоў! і ўвесь дзень - быць сярод калег, размаўляць, жартаваць, улыбацца. і каб ніхто не ...

і адпаведны карэнт музык мяне знайшоў сам: агрэсіўны, энэргічны альбом Памідорава "Сьвята пакрадзенае".

павольна падаў сьнег белы белы гублялі анёлы сьмех і пер'е