http://zmila.livejournal.com/67015.html

ныцьцё - прэч. ныцікаў ніхто ня любіць. не. існуюць людзі, што схільныя суцяшаць, выціраць сьлёзы, падтакваць марматаньню "як усё дрэнна". але кантакты з такімі - гэта з тыпу "клапатлівая маці"-"безабароннае дзіцё".  гэтыя адносіны сілкуюцца акурат размовамі пра няшчасны лёс і для далейшага існаваньня патрабуюць захаваньня такова (усё дрэнна) стану. а вось тыя, хто ня плача, да тых - павага. людзі імкнуцца да іх. спадзяюцца навучыцца такому, ці атрымаць зарад добрага настрою.

... думку не дадумкаў.

яшчэ "нататкі натуралістага". калі кажаш (дый шматкроць) чалавеку, што "жыць безь цябе не магу". тады той чалавек да цябе будзе ставіцца абыякава, ці менш уважліва. - ты ж і так нікуды ня дзенешся. а вось калі наадварот, калі ты ставішся да чалавека нэўтральна, "ёсьць - ну й добра. няма - ну й ланна". тады той чалавек пачынае турбавацца, завіхацца і нагадваць пра сябе. намагацца прыцягнуць увагу. такая простая, трывіальная, дзіцячая заканамернасьць. нават ня верыцца, што гэта праўда. што людзі нагэтулькі прымітыўныя. але на жаль з вопыту усё больш пацьвярджаецца, што гэта так.