http://zmila.livejournal.com/80652.html

зараз, пакуль ідзе пераінсталяцыя дзіва-прыблуды NetWeaver Developer Studio, я залез у стол і пераглядаю свае паперы, тэчкі. там з большага старыя запісы, сшыткі. ну і кнігі, дыскі. гляжу на тыя паперкі, аркушыкі, прыгадваю былое - амаль з кожным ёсьць нейкія ўспаміны. як і што я занатоўваў, намагаўся зьберагчы для будучыні, для ўжываньня "потым". зараз шмат з таго што там было можна за хвілю знайсьці ў інэце. а тады... вось старонкі ці кавалкі старонак выдранныя з кніг.  так, быў такі грэх :( вось аркушыкі сьпісаныя маім школьным почаркам. вось ксераксы.  а вось ужо набраныя і  кампутарам надрукаваныя  - гэта ўжо 90я, калі паімеў я доступ. сьпярша была матрычная друкарка - у бацькіным офісы, дзе я яму рабіў некую бухгальтарскую праграмулю на FoxPro. да сіх пор памятаю ТТН (тавара-транспартная накладная), што добра пішацца і лацінкай. і "лога" - вялікімі літарамі на ўвесь экран набраныя псэўдаграфікай: назва "ПЕРЕГОН" і беларускі флаг

▄▄▄
▀▀▀
пазьнейшыя раздрукаваныя нататкі - ўжо на струмяной друкарцы, зь першай маёй працы. некаторыя нават каляровыя - быў у нас плоттэр на A1. а ёсьць у мяне і паперкі з тэкстам што друкаваліся на звычайнай (некампутарнай) друкарцы. гэта не я. гэта майстра стэнаграфіі і машынапісі Дзянісаў/Гаўрылаў (дзе сапраўднае прозьвішча, дзе псэўданім, я ня памятаю). неяк ён ладзіў гэтыя курсы ў БДУ. стэнаграфію ў яго я вывучыў. а тайпаць на клаве "ўсьляпую" ўжо сам навучыўся. гэта было яшчэ ў студэнцкія годы. а ён мяне запомніў. гады два таму запрасіў дапамагчы - ён ужо не працаваў у БДУ, а вёў стэнаграфію ў нейкім менскім каледжы. і вось захварэў, і прасіў замяніць яго. месяц ці два я быў "пан настаўнік". нават захаваліся рэзультаты кантрольнай у групе 05Д3. "І. Сагановіч" - о, кажу, вядомае прозьвішча! - а хто гэта? - як, Вы ня ведаеце, хто такі Сагановіч? кантрольную я даў, праверыў, на наступны занятак прыйшоў, а маё месца ўжо занятое - проста Дзянісаў вучыў сваёй сыстэме стэнаграфіі, яна вельмі добрая для расейскай мовы (і для эспэранта, і для нямецкай), але не "зацьверджаная", не "прынятая", дый падручнікаў па ёй няма. таму ўсіх вучаць старой савецкай сыстэме, даволі нязручнай, і нашмат маруднейшай. вось таму і прыпынілі яго "самадзеяцельнасьць" і перавялі ўсіх на навучаньне "ахвіцыяльнай". было ў мяне неяк жаданьне дапамагчы Дзянісаву і збацаць падручнік. ён бы зрабіў малюнкі і натайпаў тэкст. я аформіў бы ў кампутарны выгляд. а далей ужо справа за выдавецтвам. але мая ахвота была ня вельмі актыўнай, а вось жаданьне аўтара сыстэмы ўвесь час удасканальваць свой твор - вялікае. таму ён пайшоў наперад, паляпшаць. лёс "рэфарматараў" добра вядомы ўсім эспэрантыстам. гартаю далей - мой уласнаручна напісаны падручнік эспэранта. 1992г. тады мы праходзілі курс "асновы стандартызацыі", было заданьне аформіць згодна ГОСТу нейкі дакумэнт. вось гэты падручнік - быў прыкладам. яшчэ - мая адаптацыя сыстэмы стэнаграфіі для эспэранта. існуе ў 5 асобніках. першы надрукаваны, уручную прастаўлены гачыкі, і потым зроблены 4 ксеракопіі. 3 падараваны эспэрантыстам з Гонконга, Францыі і Расеі. два засталіся ў мяне. Bill Mak - яго фотку я маю, а вось нашу агульную з французам - не. ці згубілася, ці ў маці дома засталася. некаму цікава паглядзець на мяне тагачаснага, прасілі паказаць, значыць трэба шукаць той здымак. "Гарики на каждый день" - кніга, што я доўга выпрашываў, калі атрымаў (з аўтарскім аўтографам, адзіная кніга за аўтографам. я ніколі не бяру аўтографы. проста кніга да мяне прыйшла ўжо такая), выбраныя гарыкі я перапісваў. а потым нават застэнаграфаваў - быў час, я стэнаграфаў усё запар. а вось нататкі па матэматыцы, тэорыя лікаў, розныя цікавыя сыстэмы зьлічэньня. - гэта трэба перанесьці ў кампутар! бо тое, што я знайшоў у сеціве, не дастаткова. слоўнік мовы Іда. граматыка Лаглана, нейкія старыя часопісы. і выкідаць шкада. і карыстацца я гэтым ня буду адназначна.