http://zmila.livejournal.com/50658.html

Сьпяваў ён файна! Ну ня голас, ня музыка, а словы. Бо ж ён майстар слова. І "пераклад" зрабіў выдатна. Трэба пачытаць тэкст, палічыць, колькі ж ён цытат туды ўсунуў. Пастаяў у адным праходзе, перайшоў у іншы, а там ужо не праціснуцца — натоўп так!. Але бачу, стаіць з сваёй найсмачнейшай сашчэпкай у зубах :-)) Вось аказваецца што мяне паклікала туды! Так расчуліўся, пабачыць старога знаёмага (дый учора быў пра яго згадваў, была фантомная нагода), амаль у абдымкі не кінуўся :)

Але ж трэба было на працу вяртацца, падаліся ўніз. Сталі ля гардэроба, мы і 2 яго сябры, а там мясцовая (гардэробная) начальніццца: "вы будзеце апранацца? " (да кліентаў — па беларуску) Мікола (ён адзіны быў без паліто): "не" Яна: "ну тогда отойдите!" (ужо не кліенты) Я дадаю: "не замінайце працаваць!" Да, а больш там нікога не было. Сьмешны жарт. :) сам прыдумаў, трэба ж хоць мне пасьмяяцца.

Дарэчы, дарма Хадановіч казаў, што людзі прыйшлі на яго імпрэзу, выбраўшы яго на карысьць Веркі Сярдзючкі. І Сярдзючка там была. Сьпевы гучалі па радыё ў гардэробе.