http://zmila.livejournal.com/166276.html

у адказ на перадачу Радыё Свабода: я - за эўтаназію. бываюць жа невылечные псыхічныя хваробы, пакутаваць можна і не фізычна. але трэба нейкая згода сваякоў. а як яны могуць рашаць, калі нічога ня ведаюць, калі "никто в мои переживания не вхож". калі сама блізкі і родны чалавечак так далёка.

сёньня згатаваў кіпень для кавы, схапіў кіпяцільнік і лінуў міма кубка, прама на левую руку. не мацюгнуўся, толькі прашыпеў - сссссссссс. і руку не адзьдзёрнуў - кубак не хацеў выпусьціць. пастаяў у прыбіральні пад халоднай вадой патрымаў - нічога, здаецца нават чырвань сышла. як стаяў, руку халадзіў, ад няма чым заняцца - глядзеў у люстэрка. прыйшло да галавы новая прычына, чаму я ня часта галюся. раней адказваў: у мяне такая гульня з сынам - я яго калючай барадой казычу. "забарадаць" называецца. а зараз - не галюся, бо не хачу ў люстэрка глядзець на гэтую твар.

калі нехта вам скажа, што граматыка эспэранта - гэта проста, плюньце таму ў твар. і мяне паклікайце, я таксама плюну. пісу-пісу, ніяк не напісу(ся). апісаў граматыку, зараз канчаю (над) прыназоўнік(амі). а яшчэ трэба апісаць суфіксы і прыстафкі.