http://zmila.livejournal.com/150462.html

накідаў колькі датаў-падзеяў з сваёй біяграфіі. трэба напружыцца і паўспамінаць больш дакладна даты. пляную яшчэ дадаць туды яшчэ нешта кшталту радавода: усё што ведаю, памятаю пра сваіх сваякоў. сёньня пачаў распытваць бабульку, яна толькі два сказы пра дзяцінства сказала: нарадзілася ў вёсцы пад Смаленскам. а потым амаль гадзіну распавядала пра вайну, канцлягер. нават паўтор "мянтоў" прапусьціла.