http://zmila.livejournal.com/126637.html

МЗС адмяніла ранейшае рашэньне пра забарону ўезду грэцкіх і чэскіх назіральнікаў, Лукашэнка тлумачыць – чаму (Лукашэнка: ) “Мне паказалі сьпіс тых людзей, якія прыехалі з Чэхіі і Грэцыі назіраць за нашымі парлямэнцкімі выбарамі і высьветлілася, што з гэтых краінаў едуць нармальныя людзі. Мы павінны быць больш высакароднымі”.
нагадаў ён мне як было ў КВЗ, пасьля перапісу насельніцтва ў Расеі, Пуцін просіць сьпіс усіх грамадзян, гартае тыя аркушы, ківае галавой. раптам спыняецца, пытае: "а гэта хто?" памагаты зазірае на прозьвішча, якое паказвае ВоВаПу і адказвае шэптам на вуха. Пуцін зноў ківае: "а ўспомніў!" і далей пайшоў праглядаць.